Гулецкий100 манет Вялікага Княства Літоўскага. Альбом-падарожжа

Разам з прафесіяналамі падарожнічаем у часе: ад манеты да манеты. Выдаём прыгожую кнігу пра грошы Вялікага Княства Літоўскага.

Аўтары:

Дзмітрый Гулецкі – даследчык нумізматыкі і матэрыяльнай культуры. Галоўны рэдактар зборніка “Русь, Літва, Арда”, лаўрэат залатога знака ГА Беларускага нумізматычнага таварыства.

Мікалай Дарашкевіч – даследчык нумізматыкі, заснавальнік Аптэкі-музея ў Горадні. Кандыдат біялагічных навук.

Гэта будзе прыгожая кніга

Мы запланавалі шчыльную крэйдаваю паперу, вялікі фармат, цвёрдую вокладку і гарантавана якасны друк. Гэта было б шалёна дорага, але мы таксама заяўляем вялікі наклад выдання – 1000 асобнікаў, і за кошт гэтага эканомім.

За выданне кнігі возьмецца выдавецтва “Тэхналогія”. Аўтарскі тэкст будзе адрэдагаваны ў адпаведнасці з сучаснымі нормамі, але законы беларускай мовы будуць у прыярытэце.

Кніга будзе багата праілюстравана выкшталцонай гістарычнай графікай. Пра гэта паклапоціцца Студыя imago.by – Старадаўнія карты і гравюры.

 

книга

.

Падарункі

Зараз ваш унёсак вырашае, ці быць кнізе. Мы будзем удзячны кожнаму за падтрымку.

- Вы атрымаеце плакат фарматам А2 з усімі манетамі кнігі ў натуральны памер – за 15 рублёў.

- Першыя 100 фундатараў атрымаюць альбом са знішкай – за 35 рублёў!

- Хто паспее – усё адно добра зэканоміць, замовіўшы кнігу па выдавецкім кошце – 39 рублёў.

 

книги

Да пачынаючых і прафесійных нумізматаў мы падрыхтавалі дадатковую літаратуру.

- Альбом “100 манет ВКЛ” + каталог манет старой Русі (не Расіі) “Early Russian Coins” – за 50 рублёў.

- Альбом “100 манет ВКЛ” + каталог манет старой Русі “Early Russian Coins” + манаграфія “Меховые деньги Древней Руси XI-XII века” (280 с., каляровыя ілюстрацыі) – за 100 рублёў.

- Буйным фундатарам, якія лічаць кнігу цікавай і важнай, мы прапаноўваем рэкламу – размяшчэнне лагатыпу вашага прадпрыемства або імені фундатара – за 1000 рублёў. Прыемныя падарункі ў камплекце!

.

Больш падрабязна аб праекце:

100-манет-Вялікага-Княства-Літоўскага.-Альбом-падарожжа (1).pdf

 

книга-альбом