80078255 1974044226059729 3063164731272462336 n

ХVI Гарадзенскія навуковыя чытанні “Скарбы гарадзенскіх калекцый”

Добры дзень паважаныя краязнаўцы і калекцыянеры. Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага запрашае 30 верасня 2021 года прыняць удзел у XVI Гарадзенскіх навуковых чытаннях “Скарбы гарадзенскіх калекцый”.

 

Інфармацыйнае пісьмо

30 верасня 2021 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” адбудуцца ХVI Гарадзенскія навуковыя чытанні “Скарбы гарадзенскіх калекцый” (далей – Чытанні).

 

Арганізатары:

упраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта;

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя  Я.Ф. Карскага”.

 

Месца правядзення:

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Карбышава, 17.

 

Тэмы для абмеркавання:

  • прававыя аспекты калекцыяніравання ў Рэспубліцы Беларусь;
  • калекцыя як адлюстраванне рэгіянальных асаблівасцей краю;
  • гісторыя, метады збору і захоўвання калекцый;
  • даследаванне калекцый твораў мастацтва, друкаваных выданняў, зброі, манет і інш. прадметаў на Гродзеншчыне;
  • кніжныя знакі ў калекцыях прыватных бібліятэк;
  • дзейнасць замежных і айчынных калекцыянераў, заснавальнікаў бібліятэк, музеяў, архіваў, мастацкіх майстэрняў.

 

Рабочыя мовы:

беларуская, руская.

 

 Умовы ўдзелу:

да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання, мытні, навукоўцы, краязнаўцы, калекцыянеры, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, грамадска-культурных аб’яднанняў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і інш.

Пражыванне, харчаванне, транспартныя расходы – за кошт удзельнікаў Чытанняў.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 10 верасня 2021 г. даслаць заяўку згодна з Дадаткам 1 і назву даклада, а да 20 верасня 2021 г. – тэкст даклада. Матэрыялы высылаць на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. ці info@grodnolib.by.

Дакладны час правядзення Чытанняў будзе ўказаны ў запрашэнні.

Пры складаных эпідэміялагічных абставінах Чытанні адбудуцца ў рэжыме on-line.

         

Рэгламент:

 даклады – да 15 хвілін.

 

Патрабаванні да афармлення даклада:

прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і практычнае значэнне. Матэрыялы плануецца апублікаваць да пачатку работы Чытанняў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на Чытанні і матэрыялаў для ўключэння ў электронны зборнік.

Назва даклада; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/сааўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на Чытаннях; кантактныя дадзеныя (адрас і тэлефон).

Даклад і рэзюмэ падаюцца на адной з моў (беларускай, рускай). Аб’ём даклада (разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі) – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла – doc альбо rtf (Microsoft Word); рэзюмэ на мове даклада – не больш за 700 сімвалаў (з прабеламі), на рускай мове – не больш за 500 сімвалаў (з прабеламі).

Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, спасылкі – у канцы сказа ў квадратных дужках, напрыклад: [2, с. 27].

 

Патрабаванні да электронных прэзентацый:

электронная прэзентацыя павінна быць выканана ў фармаце ppt Microsoft PowerPoint.

 

Прадастаўленне дакладаў:

файл з тэкстамі даклада неабходна выслаць па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. не пазней за 20 верасня 2021 г.

 

Кантакты каардынатараў:

Давыдзік Надзея Сяргееўна, намеснік дырэктара

Тэлефон: 8 (0152)71 89 42

Факс: 8(0152)71 89 48

Е-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Кучынская Алена Віктараўна, загадчык аддзела краязнаўства

Тэлефон: 8 (0152)71 89 54

Е-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

 

Дадатак 1

 

Заяўка

для ўдзелу ў ХVI Гарадзенскіх навуковых чытаннях “Скарбы гарадзенскіх калекцый”

30 верасня 2021 г., Рэспубліка Беларусь, г. Гродна

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Краіна, горад (населены пункт), вобласць

Месца працы, індэкс, паштовы адрас, працоўны і мабільны тэлефоны, факс, e-mail

Пасада (поўнасцю)

Вучоная ступень

Прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактныя дадзеныя кіраўніка – пры неабходнасці афармлення выкліка праз вышэйстаячую структуру

Назва даклада

Неабходныя тэхнічныя сродкі для выступлення