Печать

Клуб калекцыянераў вярнуўся ў цэнтр горада і плануе ладзіць кірмашы на Замкавай

 клуб 

Першая сустрэча гродзенскіх калекцыянераў на новым месцы прайшла 15 студзеня. Клуб аматараў збірання паштовых марак, манет, значакаў, прадметаў даўніны вярнуўся ў самы цэнтр горада – Палац тэкстыльшчыкаў, дзе і дзейнічаў некалі, яшчэ ў часы СССР.

Супольнасць калекцыянераў у Гродне існавала яшчэ з савецкіх часоў, пачаткова як філія Усесаюзнага Таварыства Філатэлістаў – ад заснавання арганізацыі ў 1966 годзе. Аматары хобі спачатку акурат і збіраліся ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў недзе да канца 1970-х, пасля чаго пераехалі ў Гарадскі дом культуры.

дворец культуры

Ад сярэдзіны 1990-х да нядаўняга часу сустрэчы праходзілі ў Доме Афіцэраў. Але 1 кастрычніка 2015 года калекцыянеры былі вымушаныя пераехаць у Цэнтр Культуры на вуліцы Паповіча. Цяпер, пасля вандроўкі даўжынёй больш за 35 год, яны вярнуліся ў месца, дзе пачыналі.

«29 студзеня плануем правесці злёт калекцыянераў, дзе чакаем таксама нашых калегаў з іншых гарадоў Беларусі і, з мажлівасці, іншых краін, – сказаў кіраўнік клуба “Скарабей” Віктар Какарэка. – Таксама гарадскія ўлады падтрымліваюць нашую ініцыятыву правесці пробную выставу-кірмаш прадметаў даўніны, кшталту папулярных у нашых суседзяў блышыных рынкаў, якая размесціцца ўздоўж вуліцы Замкавай. І калі ўсё атрымаецца, паспрабуем праводзіць такія кірмашы штоквартал».

Народны клуб калекцыянераў “Скарабей” пры Гродзенскім гарадскім Цэнтры Культуры збіраецца традыцыйна штонядзелю ад 09.00 да 12.00. 

  • klub-kalektsyiyanerau-tekstyilshchyiki-001.jpg
  • klub-kalektsyiyanerau-tekstyilshchyiki-002.jpg
  • klub-kalektsyiyanerau-tekstyilshchyiki-003.jpg
  • klub-kalektsyiyanerau-tekstyilshchyiki-004.jpg
  • klub-kalektsyiyanerau-tekstyilshchyiki-006.jpg