«Святочнае наваселле» сабрала больш за сотню калекцыянераў

“Святочнае наваселле” гарадзенскага клуба калекцыянераў «Скарабей» сабрала ў Гародні больш за сотню збіральнікаў з усёй Беларусі.


Ф. Гуща

 

У гарадзенскі палац тэкстыльшчыкаў прыехалі збіральнікі з Менска і Берасця, а гарадзенскія аматары даўніны, філатэлісты і нумізматы паказалі свае зборы. Расказвае кіраўнік абласной арганізацыі філатэлістаў Фрыдэрык Гушча:

– Па-першае, такія сустрэчы патрэбныя. Чалавек прыходзіць сюды, каб сустрэцца з сябрамі, каб займацца сваім хобі. Яшчэ такія сустрэчы патрэбныя, каб папоўніць калекцыі. Бо кожны раз, калі прыходзіш на іх, знаходзіш нешта новае. Зараз, акрамя інтэрнэту, гэта адзін са спосабаў папаўняць калекцыі.

У планах гарадзенскіх збіральнікаў – стварэнне так званага “блашынага рынку” збіральнікаў у цэнтры Гародні. А на першую вялікую сустрэчу гарадзенскіх збіральнікаў завіталі прадстаўнікі гарадскіх і абласных уладаў, а таксама вялікя колькасць журналістаў.

 

Хвойницкий В.

на встрече коллекционеров

Гостев А.П.

Шевчик Дмирий

коллекционеры

Лескович В.А.

филателисты клуба

Гуща и др

филателисты

 

Чытайце таксама:

«Праздничное новоселье» справили гродненские коллекционеры

«Новоселье» во Дворце текстильщиков справили гродненские коллекционеры