Печать

У Гародні прэзентавалі ўнікальную кнігу па філатэліі

“Беларуская паштовая марка: ад вытокаў да эміграцыі і Незалежнасці” прадставіў у Цэнтры гарадскога жыцця яе аўтар Лявон Карповіч. Спадар Карповіч з’яўляецца зацятым збіральнікам паштовых марак, піша артыкулы на гэтую тэму і яго кніга па айчыннай філатэліі стала першай выдадзенай па-беларуску.

.

Лявон Карповіч

Кажа Лявон Карповіч:

– Мне не ўдалося знайсці кніжку пра беларускія маркі, ды яшчэ на беларускай мове. Магчыма недзе ёсць. Я буду шчаслівы, калі яна ёсць. Але мне не ўдалося знайсці. Многа ёсць публікацый па асобных тэмах. І хоць я не прафесар па філатэліі, але ў выніку таго, што была “белая пляма”, то вырашыў, раз у мяне ёсць сабраныя матэрыялы, то надрукую іх. Можа кагосьці гэта падштурхне.

.

Віктар Какарэка 

Кіраўнік народнага клуба “Скарабей” Віктар Какарэка вельмі ўсцешаны, што на Гарадзеншчыне з’явілася такая кніга.

– Як для калекцыянера, канешне, кніга цікавая. У нас не так шмат такой літаратуры выходзіць. Цікава апісвае ўвесь перыяд, звязаны з маркамі і філатэліяй на тэрыторыі Беларусі, і ў прыватнасці на Гарадзеншчыне. Шмат збіраем, шмат цікавых марак выходзіць, калекцыі фарміруюцца, і будзем імкнуцца больш шырока паказваць іх людзям.

 

Наступная прэзентацыя выдання пра беларускую філатэлію адбудзецца ў Гародні ў народным клубе калекцыянераў “Скарабей” у пачатку красавіка.

прэзентацыя выдання пра беларускую філатэліюпрэзентацыя выдання пра беларускую філатэлію

прэзентацыя выдання пра беларускую філатэліюпрэзентацыя выдання пра беларускую філатэлію

прэзентацыя выдання пра беларускую філатэліюпрэзентацыя выдання пра беларускую філатэлію

прэзентацыя выдання пра беларускую філатэліюпрэзентацыя выдання пра беларускую філатэлію

Чытай таксама: Блогер і журналіст Лявон Карповіч прэзентаваў гродзенцам новую кнігу