У цэнтры гарадскога жыцця Лявон Карповіч з прэзентацыяй кнігі пра беларускую філатэлію (фотагалерэя 10 здымкаў)

Прэзентацыя новай кнігі Лявона Карповіча “Беларуская паштовая марка: ад вытокаў да эміграцыі і Незалежнасці” прайшла у Цэнтры гарадскога жыцця Гародні. Аўтар  з’яўляецца вядомым беларускім  краязнаўцам і філатэлістам і на падставе шматлікіх крыніц у сваім даследаванні паказвае гісторыю ўзнікнення і развіцця беларускай поштовай маркі. 

Лявон Карповіч

Выступаючы перад прысутнымі, Лявон Карповіч адзначыў:

- “Марка  выступае у пэўным сенсе як сімвал незалежнасці краіны. Гэта вельмі добра ведалі  айцы-заснавальнікі БНР, дзякуючы ім пра Беларусь даведалісь ва усім сцеце. Маркі прысвечаныя  Слуцкаму збройнаму чыну –калі б іх не выдалі, то мы напэўна не ведалі гэтай  трагічнай  і ў той жа час самаахвярнай  гісторыі ў барацьбе за незалежнасць нашай  краіны. Я ў гэтай брашурцы сабраў ўсё, што даў  рады, ад першай беларускай маркі часоў БНР, праз эміграцыю і да першай маркі часоў незалежнасці.  Цікавы факт. Менавіта у гэтыя дні мы адзначаем 25 годдзе першай маркі незалежнай Рэспублікі Беларусь, марка з выявай крыжа Ефрасініі Полацкай,  у Менску з гэтай нагоды плануецца адмысловае гашэнне. Гэты маленькі кавалачак паперы-паштовая марка – уводзіць краіну ў каталёгі цэлага свету, робіць яе вядомай, становіцца сімвалам трываласці  народу і яго незалежнасці, дапамагае фармаваць гістарычную свядомасць нацыі. І тут хачу адзначыць , напэўна гэта не спадабаецца Белпоште, але у нас абсалютна ігнаруецца  гістарычная спадчына, напрыклад юбелейныя даты такія як каранацыя Міндоўга. Літоўцы марку выпусцілі а ў нас не, 500 годдзе бітвы пад Воршай, Украінцы і Літоўцы марку выпысцілі  ў нас не, і гэты спіс можна працягваць і надалей.  Апошняе гэта калі мы звярнулісь у Белпошту каб адзнычыць 500 гадовы юбілей Скарынаўскай Бібліі і надрукаваць з гэтай нагоды маркі з выявамі знакамітых гравюр, што аздобілі Біблію, нам адмовіл”

Пад час сустрэчы, якую вёў таксама вядомы гарадзенскі філатэліст  Андрэй Мялешка, можна было даведацца пра гісторыю ўзнікнення маркі на землях беларускіх, так званы "дамарачны перыяд", а таксама якую марку можна лічыць першай гістарычнай маркай Беларусі.

Як распавёў Андрэй Мялешка:

- “Нават такі занятак як філатэлія пагражаў бяспецы Савецкай дзяржавы і да канца трыцатых гадоў усё Беларускія філатэлісты былі рэпрэсаваныя . Савецкая  дзяржава пільна сачыла каб у Беларусі не праходзілі філатэлістычныя выставы на беларускую тэматыку  і маркі прысвечаныя Беларусі  выходзілі пад шчыльным ідэалагічным наглядам.”  

Гэта першае выданне даведніка беларускай маркі і  аўтар выказвае спадзяванне,  што яно стане  штуршком для стварэння Нацыянальнага каталогу  ў якім былі б сабраныя  пад адной вокладкай усе магчымыя матэр’лы па філатэліі  Беларусі.

Прэзентацыя новай кнігі Лявона Карповіча Прэзентацыя новай кнігі Лявона Карповіча Прэзентацыя новай кнігі Лявона Карповіча

Прэзентацыя новай кнігі Лявона Карповіча Прэзентацыя новай кнігі Лявона Карповіча Прэзентацыя новай кнігі Лявона Карповіча

Прэзентацыя новай кнігі Лявона Карповіча Прэзентацыя новай кнігі Лявона Карповіча Прэзентацыя новай кнігі Лявона Карповіча