Печать

Гродзенскія калекцыянеры пачалі выстаўляць свае багацці ў краме «Багач»

Рабкоў А.

Калекцыі старых марак, банкнот, салдацікаў і ракавінак можна ўбачыць у краме «Багач» на вуліцы Савецкай. Там цяпер будуць выстаўляць свае каштоўнасці гродзенскія калекцыянеры.

На першую выставу прадставілі свае калекцыі: Андрэй Мялешка — маркі першай сусветнай вайны і ранніх пасляваенных гадоў, Аляксандр Якімовіч — банкноты на Гродзеншчыне ў першай чвэрці ХХ стагоддзя, Сяргей Печарыца — нацыянальныя строі розных краін на марках, Дзмітрый Матронiчаў — марскія ракавінкі на марках і самі ракавінкі, Аляксандр Рабкоў — алавяныя салдацікі, Сяргей Стральчонак — калекцыя міліцэйскіх знакаў.

Чытайце яшчэ:  Гродзенскія калекцыянеры будуць выстаўляць свае зборы ў краме “Багач” на Савецкай

 

Выстаўляць прыватныя калекцыі ў краме «Багач» прапанавала абласное і гарадское кіраўніцтва. Горад аплаціў выраб выставачных стэндаў, а крама для гэтай мэты набыла тры шкляныя шафы.

Мялешка А.

Гродзенскі калекцыянер Андрэй Мялешка распавядае пра сваю калекцыю марак

 

«Цяпер мы гатовыя перыядычна выстаўляць калекцыйны матэрыял у краме, — распавядае старшыня народнага клуба калекцыянераў «Скарабей» Віктар Какарэка. — Выстава там мае пэўныя юрыдычныя нюансы, якія кіраўніцтва павінна ўрэгуляваць з горадам і падатковай. Нас гэта не закранае, але на гандлёвых плошчах выстаўляць нешта без аплаты патрабуе адпаведнага ўзгаднення. З пункту гледжання саміх калекцыянераў — мы гатовыя паказаць сабранае, каб «пахваліцца» і паглядзець, як рэагуюць гледачы на нашы калекцыі. Заадно мы паказваем, як прапагандуем здаровы лад жыцця».

Гродзенскія калекцыянеры

Гродзенскія калекцыянеры: Сяргей Печарыца, Андрэй Мялешка, Аляксандр Якімовіч, Віктар Какарэка і Аляксандр Рабкоў