... аб абмежаваннi набыцця i выкарыстання металадэтэктараў

Читаем и обсуждаем публикации о коллекционерах, кладоискателях и охране историко-культурного наследия.

Модератор: Захар

Ответить
Wiktor
Сообщения: 275
Зарегистрирован: Сб ноя 18, 2006 11:34 am

... аб абмежаваннi набыцця i выкарыстання металадэтэктараў

Сообщение Wiktor » Вт авг 18, 2009 5:18 pm

Першыя жыхары на месцы вёскi Коматава з'явiлiся 11 тысяч гадоў таму
"Звязда" ўзняла праблему...

У артыкуле пад такiм загалоўкам ("Звязда", 11 лiпеня) iшла гаворка не толькi пра археалагiчныя знаходкi ў зоне будаўнiцтва Гродзенскай ГЭС, якiя даюць вялiзны матэрыял для навуковых абагульненняў i могуць карэнным чынам змянiць наша ўяўленне аб засяленнi Прынёманскага рэгiёну, але i пра варварства так званых "чорных археолагаў". Яны раскапалi пахаваннi на сярэднявечным могiльнiку каля вёскi Коматава Гродзенскага раёна, кiнуўшы чалавечыя астанкi як непатрэбнае смецце. Артыкул разгледжаны Мiнiстэрствам культуры Беларусi, вось што паведамiў рэдакцыi намеснiк мiнiстра Уладзiмiр ГРЫДЗЮШКА.
"Каля вёскi Коматава знаходзiцца сем гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, якiя ўключаны ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублiкi Беларусь. У iх пералiк таксама ўваходзiць сярэднявечны хрысцiянскi могiльнiк.
На гэтыя аб'екты распаўсюджваюцца палажэннi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (далей — Закон). У адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 23 i пунктам 1 артыкула 43 Закона i пунктам 6 Палажэння аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22.05.2002 г. № 651, пры ўзгадненнi месца размяшчэння будучай гiдраэлектрастанцыi РУП "Гроднаэнерга", якое з'яўляецца заказчыкам гэтых работ, было выдадзена заключэнне Мiнiстэрства культуры ад 04.11.2003 г. № 01-05/533. У заключэннi было ўказана на неабходнасць забеспячэння археалагiчнага даследавання тэрыторыi, звязанай з будаўнiцтвам гiдраэлектрастанцыi. Археалагiчныя даследаваннi праводзяцца з пiсьмовага дазволу Мiнiстэрства культуры.
Згодна з кампетэнцыяй мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, вызначанай артыкулам 10 Закона, кантроль за станам гiсторыка-культурных каштоўнасцяў i правядзеннем на iх работ ажыццяўляецца адпаведнымi спецыялiстамi гар(рай)выканкамаў. Разам з тым звесткi з Гродзенскага райвыканкама аб пашкоджаннi пахаванняў на сярэднявечных могiлках каля вёскi Коматава i прынятых мерах у Мiнiстэрства культуры не паступалi. У адпаведнасцi з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 кастрычнiка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамi грамадзян" iнфармацыя Інстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi пра парушэннi заканадаўства пры будаўнiцтве гiдраэлектрастанцыi накiравана (лiст ад 20.07.2009 г.) у Гродзенскi аблвыканкам для разгляду i прыняцця мераў па забеспячэннi правядзення работ на названым аб'екце ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Пытанне аб барацьбе з так званымi "чорнымi археолагамi" неаднаразова ўзнiмалася Мiнiстэрствам культуры на розных узроўнях. У цяперашнi час Мiнiстэрствам культуры рыхтуецца праект пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб абмежаваннi набыцця i выкарыстання металадэтэктараў. Пасля ўзгаднення з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i ведамствамi Мiнiстэрствам культуры запланавана ўнесцi названы праект ва Урад у чацвёртым квартале гэтага года".
Барыс ПРАКОПЧЫК.
Р.S. Мяркуючы па той нахабнасцi, з якой арудуюць "чорныя археолагi", Божай кары яны не баяцца. Таму хiба ж не варта змагацца з iмi не толькi абмежаваннем набыцця i выкарыстання металашукальнiкаў, але i вельмi жорсткiмi санкцыямi ў Крымiнальным кодэксе Беларусi?
Мяркуючы па той нахабнасцi, з якой арудуюць "чорныя археолагi", Божай кары яны не баяцца. Таму хiба ж не варта змагацца з iмi не толькi абмежаваннем набыцця i выкарыстання металашукальнiкаў, але i вельмi жорсткiмi санкцыямi ў Крымiнальным кодэксе Беларусi?

31 лiпеня 2009 года
№ 141 (26499)
http://www.zvyazda.minsk.by/ru/archive/ ... 2009-07-31

Ответить