Гарадзенскія філатэлісты атрымалі 14 узнагародаў

Збіральнікі паштовых марак з Гародні атрымалі  14 узнагародаў на міжнароднай выставе «Берасце-2016», што адбываецца 18-25 чэрвеня 2016 года.

Калегія журы з Польшчы, Украіны да Беларусі ацэньвала 70 калекцый з 9 краін свету. А гарадзенцы прадставілі калекцыі на розныя тэмы – ад вайсковай пошты да старажытнага жывёльнага свету.

Пра гарадзенскія калекцыі ды ўзнагароды распавядае старшыня абласнога таварыства філатэлістаў Фрыдэрык Гушча:
 – Вялікія пазалочаныя медалі – 2, пазалочаныя – 2, вялікія срэбныя – 3, срэбныя – 4, пасрэбраны – 1, бронзавыя – 2. Я лічу, што для такога міжнароднага ўзроўню гэта вялікае дасягненне.

награды филателис...
награды филателис...
награды филателис...
награды филателис...
награды филателис...
награды филателис...
награды филателис...
награды филателис...
награды филателис...
награды филателис...
 
 
Powered by Phoca Gallery