Печать

Віктор Саяпін - лаўрэат прэміі Юзафа Ядкоўскага за 2013 год!

9-10 лістапада ў Гродна прайшла VI міжнародная навуковая канферэнцыя "Гродзенскі соцыум: гісторыя і памяць",прысвечаная памяці гісторыка Міхася Чарняўскага. Напрыканцы першага дня канферэнцыі быў аб'яўлены лаўрэат прэміі імя Юзэфа Ядкоўскага1 за 2013 год - Віктар Саяпін.

Віктар - вядомы гарадзенскі краязнаўца, спецыяліст па пасляваеннай гісторыі Гродна, аўтар вялікай колькасці артыкулаў і кніг па гісторыі горада. Прэмію Віктар Саяпін атрымаў з рук мінулагодняга пераможцы - знанага гарадзенскага краязнаўцы і педагога Алеся Госцева.

Саяпин и Гостев

Віктар Саяпін і Алесь Госцеў на ўручэнні прэміі Ядкоўскага.

 

_________________________________________

1. Прэмія імя Юзефа Ядкоўскага Ўручаецца асобам, творчая дзейнасць якіх паспрыяла вывучэнню і папулярызацыі гарадзенскай мінуўшчыны, а таксама захаванню прыроднай і гістарыка-культурнай самабытнасці Гродна і рэгіёну.