Манеты ВКЛ для Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

монета

 

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь пачынае краудфандзінгавую акцыю па збору сродкаў на набыццё 9 раннелітоўскіх манет XIV ст. Прадстаўленыя манеты маюць намінал пенязь (дэнарый), і чаканіліся за часам Альгерда і Ягайлы.

Артэфакты часоў станаўлення Вялікага Княства Літоўскага – рэдкія рэчы, якія слаба прадстаўлены ў беларускіх музеях. А між іншым – Вялікае Княства Літоўскае аказала моцны уплыў на станаўленне беларускай дзяржаўнасці, культуры і мовы. Разам мы маем магчымасць узбагаціць скарбніцу беларускіх музеяў новымі унікальнымі экспанатамі.

 

Збор сродкаў будзе адбывацца праз платформу “Талака” (https://www.talaka.by): кожны, хто ахвяруе грошы ў адказ атрымае пэўны бонус – пачынаючы ад паштоўкі, да шматразовага абанементу на наведванне музея. Кошт манет складае 7200 дэмінаваных беларускіх рублеў, а на акцыю адведзена 60 дзен (https://www.talaka.by/projects/1878/overview). Мы заклікаем усіх людзей, неабыякавых да падтрымання гісторы і культуры Беларусі, прыняць удзел у дадзенай акцыі. Усе жадаючыя могуць пералічваць сродкі на электронны рахунак сістэмы belqi нумар 33824428. Як туды пакласці грошы?

1. Праз сістэму інтэрнэт банкінга ААТ "Прыёрбанк" https://www.prior.by/web/ альбо праз разлікова-даведачныя тэрміналы ААТ "Прыёрбанк"

2. Праз сістэму абслугоўвання банкаўскіх картак Viza i MasterCard – "WEB Pay" - https://e-pay.by/

3. Праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму "Расчет" – можна пакласці грошы на Белпошце, альбо ў любым з 28 банкаў РБ (Финансовые услуги\Электронные деньги\Пополнение эл. кошелька belqi) http://raschet.by/

Калі Манеты з вашай дапамогай будуць набыты, музей плануе экспанаваць іх на першым паверсе, у зале “Старажытная Беларусь”.

Навуковы супрацоўнік адзела Археалогія, Нумізматыка і Зброя, Крыцук Раман - кант. тэл, вэлкам, 8029 99 88 924