Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

 Запрашаем музейных спецыялістаў, работнікаў архіваў, выкладчыкаў ВНУ, краязнаўцаў, калекцыянераў прыняць удзел у традыцыйных Музейных чытаннях, якія пройдуць у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 27 лістапада 2020 года.

Мэта чытанняў: абмеркаванне шырокага кола актуальных пытанняў музейнай дзейнасці; знаёмства з вынікамі даследчай працы, новымі экспазіцыйнымі, выдавецкімі, асветнымі, адукацыйнымі праектамі.

Па выніках Музейных чытанняў плануецца ў 2021 годзе выданне 7-га нумара зборніка “Музейны веснік” Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Асобныя матэрыялы будуць прапанаваны для публікацыі ў рэспубліканскім часопісе “Беларускі музей”.

Для ўдзелу ў чытаннях неабходна да 01.10.2020 даслаць заяўку па наступнай форме:

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пасада, вучоная ступень

Месца працы

Тэма выступлення

Рэзюмэ выступлення (5-8 сказаў)

Электронны адрас, тэлефон (службовы, мабільны)

Рабочыя мовы: беларуская, руская.

У тэрмін да 16 лістапада ўсім удзельнікам па электроннай пошце будзе даслана праграма чытанняў.

Пачатак працы – пятніца 27 лістапада а 10-й гадзіне,

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь,

г. Мінск, вул. К.Маркса, 12.

Каардынатар – Алег Іванавіч Ладзісаў, вучоны сакратар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

+375 (017) 327 30 06; +375 (029) 319 20 27; Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь