ХVI Гарадзенскія навуковыя чытанні “Скарбы гарадзенскіх калекцый”
Добры дзень паважаныя краязнаўцы і калекцыянеры. Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага запрашае 30 верасня 2021 года прыняць удзел у XVI Гарадзенскіх навуковых чытаннях “Скарбы гарадзенскіх калекцый”.
Інфармацыйнае пісьмо
30 верасня 2021 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” адбудуцца ХVI Гарадзенскія навуковыя чытанні “Скарбы гарадзенскіх калекцый” (далей – Чытанні).
Арганізатары:
упраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта;
ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”.
Месца правядзення:
ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Карбышава, 17.
Тэмы для абмеркавання:
- прававыя аспекты калекцыяніравання ў Рэспубліцы Беларусь;
- калекцыя як адлюстраванне рэгіянальных асаблівасцей краю;
- гісторыя, метады збору і захоўвання калекцый;
- даследаванне калекцый твораў мастацтва, друкаваных выданняў, зброі, манет і інш. прадметаў на Гродзеншчыне;
- кніжныя знакі ў калекцыях прыватных бібліятэк;
- дзейнасць замежных і айчынных калекцыянераў, заснавальнікаў бібліятэк, музеяў, архіваў, мастацкіх майстэрняў.
Рабочыя мовы:
беларуская, руская.
Умовы ўдзелу:
да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання, мытні, навукоўцы, краязнаўцы, калекцыянеры, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, грамадска-культурных аб’яднанняў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і інш.
Пражыванне, харчаванне, транспартныя расходы – за кошт удзельнікаў Чытанняў.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 10 верасня 2021 г. даслаць заяўку згодна з Дадаткам 1 і назву даклада, а да 20 верасня 2021 г. – тэкст даклада. Матэрыялы высылаць на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. ці info@grodnolib.by.
Дакладны час правядзення Чытанняў будзе ўказаны ў запрашэнні.
Пры складаных эпідэміялагічных абставінах Чытанні адбудуцца ў рэжыме on-line.
Рэгламент:
даклады – да 15 хвілін.
Патрабаванні да афармлення даклада:
прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і практычнае значэнне. Матэрыялы плануецца апублікаваць да пачатку работы Чытанняў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на Чытанні і матэрыялаў для ўключэння ў электронны зборнік.
Назва даклада; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/сааўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на Чытаннях; кантактныя дадзеныя (адрас і тэлефон).
Даклад і рэзюмэ падаюцца на адной з моў (беларускай, рускай). Аб’ём даклада (разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі) – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла – doc альбо rtf (Microsoft Word); рэзюмэ на мове даклада – не больш за 700 сімвалаў (з прабеламі), на рускай мове – не больш за 500 сімвалаў (з прабеламі).
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, спасылкі – у канцы сказа ў квадратных дужках, напрыклад: [2, с. 27].
Патрабаванні да электронных прэзентацый:
электронная прэзентацыя павінна быць выканана ў фармаце ppt Microsoft PowerPoint.
Прадастаўленне дакладаў:
файл з тэкстамі даклада неабходна выслаць па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. не пазней за 20 верасня 2021 г.
Кантакты каардынатараў:
Давыдзік Надзея Сяргееўна, намеснік дырэктара
Тэлефон: 8 (0152)71 89 42
Факс: 8(0152)71 89 48
Е-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Кучынская Алена Віктараўна, загадчык аддзела краязнаўства
Тэлефон: 8 (0152)71 89 54
Е-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Дадатак 1
Заяўка
для ўдзелу ў ХVI Гарадзенскіх навуковых чытаннях “Скарбы гарадзенскіх калекцый”
30 верасня 2021 г., Рэспубліка Беларусь, г. Гродна
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
|
Краіна, горад (населены пункт), вобласць |
|
Месца працы, індэкс, паштовы адрас, працоўны і мабільны тэлефоны, факс, e-mail |
|
Пасада (поўнасцю) |
|
Вучоная ступень |
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактныя дадзеныя кіраўніка – пры неабходнасці афармлення выкліка праз вышэйстаячую структуру |
|
Назва даклада |
|
Неабходныя тэхнічныя сродкі для выступлення |