Печать

У Гародні развіталіся з Віктарам Саяпіным

 

Гарадзенцы развіталіся з Віктарам Саяпіным, краязнаўцам, гісторыкам, аўтарам шэрага кніжак па гісторыі гарадзенскай, беларускай мытні, вуліцаў Гародні, спартовага жыцця.

 

На развітанне прыйшлі сотні гарадзенцаў, калегі па мытнай службе, калекцыянеры, краязнаўцы і гісторыкі, прадстаўнікі грамадскасці.

 

Дзеля папулярызацыі гарадзенскай гісторыі ён ішоў на радыё, тэлебачанне, публікаваў кнігі, чытаў лекцыі.

 

Кажа Алесь Госцеў, краязнаўца.

– Ён непасрэдна працаваў са школьнікамі, ён праводзіў заняткі, арыентаваў іх на падрыхтоўку да гэтай гульні, І гэтым ён займаўся да апошняга дня. Апошняя сустрэча адбылася 28 студзеня, калі я прэзентаваў свой каляндар, а першым календаром у гэтым праекце быў каляндар Віктара Саяпіна, за мінулы 2016 год, а я працягнуў і зрабіў гэта ўжо фактычна традыцыяй.

 

Віктар Саяпін асаблівую ўвагу прысвяціў гісторыі Гародні пасля Другой сусветнай вайны. Гэтаянезакрытая лагунагісторыі была закрытая менавіта ім.

 

Прафесар Вячаслаў Швед кажа, што ў гэтым Віктар Саяпін ствараў добрую канкурэнцыю прафесійным гісторыкам.

– Ён не толькі добры і плённы гісторык, ён і вельмі цікавы чалавек, бо вельмі многа зрабіў для горада. Тым, што вісяць на нашых помніках гісторыі і культуры адмысловыя дошкі, дзе можна сасканаваць мабільным тэлефонам і прачытаць гісторыю гэтага будынка, гісторыю вуліцы. Ён не дарма атрымаў прэмію гісторыка Юзэфа Ядкоўскага.

 

Віктар Саяпін пражыў 67 гадоў. Апошняе дзесяцігоддзе для яго, як для аўтара краязнаўчай літаратуры, было найбольш плённым. Пахаваны на могілкахСакрэт”, што на праспекце Касманаўтаў Гародні.

 

саяпін саяпін

саяпін саяпін

саяпін саяпін

саяпін саяпін

саяпін саяпін

саяпін саяпін