Унікальная філатэлістычная выстава на тэму Бібліі
У Гародні ў прыходзе храма Святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба адбылося адкрыццё выставы вядомага луненскага краязнаўца і філатэліста Лявона Карповіча на біблейскую тэматыку.
Першымі наведнікамі ўнікальнай выставы сталі прыхаджане Каложскай царквы, якія пасля набажэнства ў Барысаглебскай царквы прыйшлі на адкрыццё выставы.
Аналагічныя выставы Лявона Карповіча раней неаднаразова дэманстраваліся ў розных залах Менску, Гародні, польскіх гарадоў.
Аўтар выставы Лявон Карповіч расказаў прысутным пра тое, якім быў ягоны шлях да вывучэння Бібліі, а пасля - стварэння тэматычнай выставы, у якой шырока адлюстравана гісторыя Старога і Новага Запавету.