Археологи и копатели / 7782 Views

Указ Прэзідэнта№ 485.... Адны чакалі яго з вялікай нецярплівасцю, другія баяліся. Хтосьці думаў, што ён дапаможа ўратаваць тое, што яшчэ магчыма, і нарэшце выправіць сітуацыю. Іншыя ж сцвярджалі, што гэта перакрые ім кісларод... Ці бываюць капальнікі «белымі», ці магчыма іх супрацоўніцтва з прафесійнымі навукоўцамі? Што рабіць, калі маеш багатую нумізматычную калекцыю і непакоішся за яе далейшы лёс?.. Гэтыя і многія іншыя актуальныя для аматараў пошуку пытанні абмяркоўваліся за «круглым сталом» у Выдавецкім доме «Звязда».