УА “Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры і мастацтваў”
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ГIСТАРЫЧНЫЯ ДЫСЦЫПЛIНЫ
(анаматыка, нумiзматыка, фалерыстыка)
Праграма курса па спецыяльнасці 1-23 01 12Музейная справа i ахова гiсторыка-культурнай спадчыны”
Мiнск 2007
 
Праграму распрацавалi
А.А. Гулак, ст. выкладчык кафедры этналогii i фальклору (анамастыка)
I.Н. Колабава, кандыдат гiстарычных навук, дацэнт кафедры гiсторыi Беларусi i музеязнаўства (нумізматыка, фалерыстыка)
 
Рэцэнзенты
В.Н. Рабцэвіч, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ
А.У. Цяцернік, навуковы супрацоўнік Музея пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы Навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
Рэкамендавана да друку прэзiдыумам вучэбна-метадычнай рады Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта культуры і мастацтваў (пратакол № 6 ад 13.03. 2007 г.)
 
УСТУП
Праграма “Спецыяльныя гiстарычныя дысцыплiны” (анамастыка, нумiзматыка, фалерыстыка) прызначана для студэнтаў II–III курсаў спецыяльнасцi “Музейная справа i ахова гiсторыка-культурнай спадчыны”. Яна аб’ядноўвае тэарэтыка-метадычныя палажэнні па трох вышэйзгаданых дысцыплінах і з’яўляецца працягам, выдадзенай у 2004 г., праграмы “Спецыяльныя гiстарычныя дысцыплiны” (геральдыка, метралогія, сфрагістыка, храналогія).
Актуальнасць курса вызначаецца яго значнай роляй у працэсе падрыхтоўкi навуковых супрацоўнiкаў музейных устаноў. Авалоданне тэарэтычнымi i практычнымi навыкамi, засваенне вялікага факталагічнага матэрыялу па анамастыцы, нумізматыцы і фалерыстыцы неабходнае для падрыхтоўкі сучасных высокакваліфікаваных спецыялicтаў ў галiне музейнай справы.
 
Мэтай выкладання курса “Спецыяльныя гiстарычныя дысцыплiны” (анамастыка, нумiзматыка, фалерыстыка) з’яўляецца ўзбагачэнне інтэлектуальнага патэнцыялу студэнтаў шляхам засваення імі здабыткаў і тэарэтычных дасягненняў айчыннай і замежнай навукі ў сферы анамастыкі, нумiзматыкі і фалерыстыкі; усведамленне студэнтамі унікальнасці і багацця духоўнай і матэрыяльнай (прадметна-рэчавай) культуры Беларусі як сведчання яе самабытнай гісторыі.
Мэтавая скiраванасць курса акрэслiвае шэраг задач, вырашэнне якiх забяспечвае засваенне неабходных ведаў, уменняў i навыкаў.
 
Задачамі выкладання курса “Спецыяльныя гiстарычныя дысцыплiны” (анамастыка, нумiзматыка, фалерыстыка) з’яўляецца засваеннне студэнтамі асноўных навуковых паняццяў і тэрмінаў па названых дысцыплінах; асноўных звестах па гісторыі фарміравання і перыядызацыі беларускай імёнаслоўнай, грашовых і ўзнагародных сістэм; вывучэнне гістарычнага і культурнага кантэксту, у якіх адбывалася развіццё гэтых сістэм; практычнае азнаямленне студэнтаў з помнікамі грашовых і ўзнагародных сістэм.
 
У вынiку азнаямлення з курсам у поўным аб’ёме студэнты набудуць веды па агульнатэарэтычным пытанням беларускай анамастыкі, нумізматыкі і фалерыстыкі; метадалагiчнай аснове вывучэння спецыяльных гiстарычных дысцыплiн; фактарам ўзнікнення і трансфармацыі беларускай імёнаслоўнай, грашовых і ўзнагародных сістэм; унікальным помнікам грашовых і ўзнагародных сістэм; беларускім этнаканфесійным традыцыям імянарачэння і іх ўвасаблення ў найменнях знакамітых дзеячоў гісторыі і культуры.
У вынiку засваення ведаў па спецыяльных гістарычных дысцыплінах студэнты набудуць уменні і навыкі працы з рэчавым матэрыялам, аналізу яго этымалогіі, відавай прыналежнасці і структуры; правядзення навуковай апрацоўкi музейных калекцый; карыстання навуковай і даведачнай літаратурай па пытаннях анамастыкі, нумiзматыкі і фалерыстыкі.
Курс «Спецыяльныя гiстарычныя дысцыплiны» (анамастыка, нумiзматыка, фалерыстыка) непасрэдна звязаны з такімі навукамі, як археалогiя, этналогiя, гiсторыя і мовазнаўства, а таксама з шэрагам спецыяльных гiстарычных дысцыплiн (геральдыкай, метралогіяй, палеаграфiяй, сфрагістыкай, храналогіяй). У працэсе выкладання курса студэнтам даюцца звесткі з сацыяльнай псіхалогіі, фалькларыстыкі, этналінгвістыкі і семіётыкі.
Асноўныя формы навучання: лекцыi, семiнарскiя i практычныя заняткi, самастойная работа. Замацаванне атрыманых ведаў мае працяг пры праходжаннi вучэбнай i вытворчай практыкi ў музеях краiны. Форма кантролю ведаў – залiк.
 
ПРАГРАММА КУРСА “НУМІЗМАТЫКА”
Раздзел 1. Агульная нумізматыка
Тэма 1. Вызначэнне, прадмет і задачы нумізматыкі
Этымалогія тэрміна нумізматыка. Вызначэнне нумізматыкі як навуковай дысцыпліны. Прадмет, задачы, крынiцы нумізматыкі. Гістарыяграфічны агляд развіцця нумізматыкі. Яе станаўленне і развіццё ў Беларусі.
Сувязь нумізматыкі з іншымі гістарычнымі дысцыплінамі (гісторыя, археалогія, музеязнаўства, этнаграфія, сфрагістыка, фалерыстыка і інш.).
Буйнейшыя нумізматычныя зборы ў музеях замежжа і на тэрыторыі Беларусі.
Тэма грошай у літаратуры, мастацтве, фальклоры.
 
Тэма 2. Уласцівасці і функцыі тавару і грошай
Вызначэнне паняццяў тавар, грошы.
Уласцівасці тавару (спажывецкая вартасць, менавая вартасць, вартасць).
Таварагрошы – іх функцыі, уласцівасці, роля ў таварным абарачэнні. Даманетныя металічныя сродкі грашовага абарачэння.
Уласцівасці металічных грошай (стабільная менавая вартасць, кампактнасць, фізічнае даўгалецце і інш.).
Функцыі грошай.
 
Тэма 3. Манета. Матэрыяльныя і знешнія характарыстыкі. Манета ў нумізматычным зборы
Этымалогія тэрміна манета. Манета як аснова нумізматычнага даследвання. Першыя манеты (Старажытны Кітай, Лідзія, Эгіна).
Грашовая сістэма. Асноўныя, зборныя і дробныя грашовыя адзінкі. Рэальная і намінальная вартасці манеты.
Матэрыяльныя характарыстыкі манеты. Металы (умоўныя вызначэнні), маса, манетная стапа, манетная проба (залатніковая, каратная, лотавая, метрычная). Лігатура.
Знешнія характарыстыкі манеты (форма, поле, выявы, аверс, рэверс, гурт, легенда, тып і інш.).
Манеты нерэгулярных эмісій. Памятныя (мемарыяльныя), пробныя, данатыўныя, манеты надзвычайных абставін, антыкварныя падробкі, прыватныя грошы, манеты–перайманні, наваробныя манеты, фальшывыя манеты.
Правядзенне чысткі і кансервацыі манет.
Навуковая апрацоўка нумізматычных помнікаў.
Сістэма вызначэння калекцыйнай вартасці і ступені рэдкасці манет.
 
Тэма 4. Тэхніка манетнай вытворчасці
Манета як помнік гісторыі тэхнічнай думкі.
Агульная характарыстыка вырабу манет тэхнікай ліцця.
Агульная характарыстка тэхнікі ручной чаканкі манет (падрыхтоўчыя работы, выраб манетных пласцін і манетных штэмпеляў, выраб манет, верыфікацыя манет).
Тэхніка рускай ручной чаканкі манет (выраб дротавых грошаў).
Тэхніка вырабу брактэятаў.
Механізацыя працэсаў вырабу манеты (выкарыстанне шрубавага прэсу, конскай цягі, паравога рухавіка, электрычнасці).
Тэхніка вальцверка. Гурцільная машына.
Сучасныя манетаробныя машыны.
Хібнасці пры чаканцы (памылкі ў легендзе, гібрыдныя манеты, двайны ўдар, змяшчэнне штэмпеля і інш.).
 
Тэма 5. Скарбы – помнікі гісторыі і культуры. Манета ў побыце, звычаях і вераваннях
Скарбы – матэрыяльныя сведчанні шырока распаўсюджанага да XIX ст. звычая захавання каштоўнасцей, прычыны яго ўзнікнення.
Скарбы як рэгулятары грашовага абарачэння. Скарбы грашовыя і грашова-рэчавыя.
Класіфікацыя скарбаў (страчаныя, зваротныя, незваротныя /культавыя ахвяраванні/, часовыя, доўгатэрміновыя, надзвычайных абставінаў, фальшывых манет).
Знаходкі грашовых і грашова-рэчавых скарбаў на тэрыторыі Беларусі.
Прынцыпы датавання скарбаў. Аналіз тапаграфіі скарбаў на тэрыторыі Беларусі. Захаванне скарбаў як адзінага комплексу.
Буйнейшыя зборы скарбаў у музеях Беларусі.
Дзяржаўнае заканадаўства ў дачыненні да скарбаў.
Тэма скарбаў у фальклоры. Антрапаморфныя і зааморфныя сведчанні аб наяўнасці скарбаў. Падзел скарбаў на “злыя” і “добрыя”. Захаванне скарбаў добрымі (дзедзя, бялун, купальскі дзядок) і цёмнымі сіламі (палявік, лесавік, дрыгавік, кладавік).
Рукапісныя “Траўнікі”, “Вызыўныя кнігі”, “Роспісы”.
Тэма скарбаў у літаратурных творах.
Манета ў побыце, звычаях і вераваннях. Графіці на манетах і грашовых злітках. Кашалькі для захавання манет (матэрыял, форма). Знаходкі кашалькоў у культурных слаях старажытнах гарадоў.
Выкарыстанне манет у якасці ўпрыгожвання (падвескі, маністы, завушніцы, пярсцёнкі).
Выкарыстанне манет як узнагароджвання, падарунка, у вясельным, паграбальным абрадах, закладка манеты пад рог падмурка, упрыгожванне манетамі абразоў, ахвяраванні багам.
 
Раздзел 2. Гісторыя грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі ў канцы І ст. – пачатку XXI ст.
Тэма 6. Перыяд рымскага дэнарыя (антычны) (канец I ст. – 1-я трэць III ст.).
Перыядызацыя гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі.
Асноўныя наміналы перыяду рымскага дэнарыя (дэнарыі, аўрэўсы, сестэрцыі). Агульная характарыстыка. “Бурштынавы” шлях. Спецыфіка выкарыстання антычных манет на тэрыторыі Беларусі. Спыненне сістэматычнага паступлення антычных манет на тэрыторыю Беларусі – прычыны і наступствы.
Аналіз тапаграфіі знаходак антычных манет на тэрыторыі Беларусі.
 
Тэма 7. Перыяд куфічнага дырхама (IX ст. – 80-я гг. X ст.)
Куфічны дырхам. Паходжанне тэрмінаў куфічны, дырхам. Дырхамы – першыя рэальная грошы на тэрыторыі Беларусі.
Грашовая тэрміналогія (нагата, куна, рэзана, векша).
Вызначэнне і характарыстыка асаблівасцяў асобных этапаў у перыядзе куфічнага дырхаму (IX ст. – 833; 833 – 900; 900 – 938; 938 – 980-я гг.).
Спыненне сістэматычнага паступлення куфічнага дырхама на тэрыторыю Беларусі – прычыны і наступствы.
Выкарыстанне дырхамаў у ювелірных вырабах.
Аналіз тапаграфіі знаходак куфічных дырхамаў на тэрыторыі Беларусі.
Каз’янкаўскі манетны скарб (1972).
 
Тэма 8. Перыяд заходнееўрапейскага дэнарыя (канец X ст. – 60-я гг. XI ст.)
Асноўныя наміналы (заходнееўрапейскія дэнарыі, іх мясцовыя назвы).
Аналіз тапаграфіі знаходак заходнееўрапейскіх дэнарыяў на тэрыторыі Беларусі.
Знаходкі скарбаў каля в. Стары Дзядзін (1926) і каля в. Дзягцяны (1957).
Візантыйская чаканка (намісмы, міліярысіі, фолісы).
Першыя манеты Русі – златнікі і срэбранікі. Пінскі манетны скарб (1804).
Спыненне сістэматычнага паступлення заходнееўрапейскіх дэнарыяў на тэрыторыю Беларусі – прычыны і наступствы.
 
Тэма 9. Безманетны перыяд (60-я гг. XI ст. – XIII ст.)
Выкарыстанне ў грашовым абарачэнні зліткаў (грыўны-рублі, палціны). Кіеўскі, наўгародскі, літоўскі тыпы зліткаў.
Аналіз тапаграфіі знаходак зліткаў на тэрыторыі Беларусі.
Вішчанскі скарб (1979).
Грашова-вагавая сістэма. Грыўня як вагавая адзінка для срэбра.
Узгадванне грашовых тэрмінаў у пісьмовых крыніцах.
 
Тэма 10. Перыяд пражскага гроша (пачатак XIV – канец XV ст.)
Пражскі грош.. Беларускія пісьмовыя крыніцы аб пражскім грошы. Мясцовая тэрміналогія (шырокі, добры, прагскі, плоскі, чэскі).
Склад скарбаў з пражскімі грошамі на тэрыторыі Беларусі.
Аналіз тапаграфіі знаходак пражскага гроша на тэрыторыі Беларусі.
Спыненне сістэматычнага паступлення пражскіх грошай на тэрыторыю Беларусі – прычыны і наступствы.
Лічыльна-грашовая і вагавая сістэмы Вялікага княства Літоўскага (рубель, палціна, капа, паўкапы, грыўня).
Пачатак складання манетнай сістэмы Вялікага княства Літоўскага. Выпускі першай манеты Вялікага княства Літоўскага – літоўскага дэнарыя (пенязь, пенезь).
Аналіз тапаграфіі знаходак літоўскага дэнарыя на тэрыторыі Беларусі.
Іншаземная манета – шылінгі (соліды) Лівонскага Ордэна, пулы Залатой Арды, дукаты (вугорскія), ноблі (карабельнікі) і інш.
Мясцовая тэрміналогія (гатавізна, пенязі-грошы).
Вагавая сістэма (грыўня, вярдунак, скойц, кварта).
 
Тэма 11. Грашовае абарачэнне ў канцы XV ст. – сярэдзіне XVII ст.
Развіццё манетнай сістэмы Вялікага княства Літоўскага (выпускі літоўскага гроша, талера, дуката).
Суадносіны рыначных курсаў літоўскага і польскага грошаў. Уніфікацыя манетнай сістэмы па рэформе Стэфана Баторыя (1578–1580). Захаванне традыцыйнай сістэмы ўліку на літоўскія і польскія грошы.
Мясцовая тэрміналогія (асмак, лядскі, польскі, сужоны).
Дзейнасць манетных двароў Вялікага княтва Літоўскага і Польшчы. Асноўныя наміналы іх вытворчасці.
Лічыльна-грашовыя паняцці (злоты, капа, паўкапы, рубель, палціна).
Талер. Мясцовая тэрміналогія (палашнікі, леўкі, талеры ляўковыя, левікі, крыжовыя, реелы, рыялавыя). Піліпкі (кантрамаркіраваныя неапалітанскія талеры і паўталеры) – першыя крэдытныя грошы Вялікага княтва Літоўскага.
Іншаземная манета – дукаты, партугалы, ноблі, шылінгі Лівонскага Ордэна, драйпёлькеры Прусіі, торнеры Шатландыі.
Расійская грашовая сістэма XV–XVII стст. Наўгародка (капейка), дзенга (маскоўка), палушка (палова дзенгі). Грашовая рэформа цара Аляксея Міхайлавіча (1654–1663). Яфімкі з “прызнакам”.
Лічбавыя паняцці (алтын, грывеннік, палціна, рубель).
Адносіны беларускага рынка да срэбранай і меднай расійскай манеты.
 
Тэма 12. Грашовае абарачэнне ў 2-й палове XVII – XVIII ст.
Манетныя двары Вялікага княства Літоўскага і Польшчы.
Рэформа Яна Казіміра Вазы (1659–1666). Медныя соліды (шелегі, барацінкі) і білоныя 30-грашовікі (тынфы). Розніца паміж намінальнай і рэальнай вартасцямі меднага соліда і тынфа. Брэсцкі манетны двор (1665–1666). Вынікі і наступствы рэформы.
Пераход на біметалічную медна-срэбраную грашовую сістэму. Сутнасць паняцце “наддача”.
Лічыльныя паняцці.
Грашовыя рэформы 1752, 1787, 1794 гг. Пачатак грашова-папяровых эмісій Рэчы Паспалітай.
Мясцовая тэрміналогія (курэнцыя, рускі злоты і інш.).
Іншаземная манета – манеты Шведскай Прыбалтыкі, Нідэрландаў, Прусіі, Расіі і інш.
Грашовая рэформа Петра І (1700–1704). Увядзенне манет новага тыпу і дзесяцічнай грашова-вагавай сістэмы. Расійская манета на беларускіх рынках.
 
Тэма 13. Грашовае абарачэнне з канца XVIII ст. па кастрычнік /лістапад/ 1917 г.
Спецыфіка грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі. Працяг абарачэння польскіх, літоўскіх і заходнееўрапейскіх манет. Спроба адкрыцця Полацкага манетнага двара.
Плацінавая расійская манетная чаканка.Пачатак чаканкі “вядомай” манеты, імітуючай галандскі дукат (пучковы, лабанчык, арапчык).
Манеты Каралеўства Польскага ў складзе Расійскай імперыі. Манеты польскага паўстання 1830–1831 гг. Рагачоўскі манетны скарб (1971).
Папяровыя грошы – асігнацый (1769). Вадзяныя знакі (філігрань). Умовы захавання пакупнічай здольнасці папяровых грошаў.
Грашовая рэформе Я.Ф. Канкрына (1839–1843) і ўвядзенне срэбранага монаметалізма.
Поўнае зліццё грашовай гаспадаркі Беларусі з агульнарасійскай.
Пецярбургскі манетны двор. Размяшчэнне чаканкі расійскай манеты ў замежжы. Працяг выпуска “вядомай манеты”.
Грашовая рэформа С.Ю. Віттэ (1895–1897) і ўвядзенне залатога монаметалізма.
Развіццё крызісных з’яў ў эканоміцы Расійскай імперыі (узрастанне тыражоў папяровых эмісій і знешніх пазык, спыненне абмена банкамі папяровых грошай на золата, знікненне з абарачэня залатых, срэбраных, медных манет). Выкарыстанне ў абарачэнні папяровых грашовых сурагатаў (паштовых марак).
Дзейнасць Часовага ураду у галіне грашовага абарачэння (аблігацыі «Займа свабоды»,«думскія білеты», «керанкі»). Інфляцыя.
Асаблівасці грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі і перыяд І Сусветнай вайны. Чарневіцкі скарб (1970-я гг.).
 
Тэма 14. Савецкі перыяд (кастрычнік /лістапад/ 1917 – снежань 1991 г.)
Стварэнне Народнага банка РСФСР (1918). “Грашовы голад” і працяг знаходжання ў абарачэнні дзяржаўных каштоўных папер царскага і Часовага урадаў. Выкарыстанне для грашовых эмісій Савецкай дзяржавы манетных штэмпеляў і клішэ папяровых грошай папярэдніх улад.
Папяровыя грошы РСФСР у 1919–1921 гг. (савзнакі). Рэформа 1922–1924 гг. Сутнасць і наступствы. Утварэнне Дзяржбанка СССР (1923). Стабілізацыя фінансавага становішча ў краіне. Папяровыя эмісіі, чаканка манет. Грашовае абарачэнне ў канцы 1920-х – 1930-я гг.
Манетная і папяровая вытворчасць грошай у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Грашовая рэформа 1947 г. Грашовыя купюры новага ўзору.
Змена маштаба цен у 1961г. Грашовыя купюры і манеты новага узору.
Мемарыяльныя манеты.
Апошнія грашовыя эмісіі ад імя СССР 1991–1992 гг.
 
Тэма 15. Грашовае абарачэнне Рэспублікі Беларусь (з 1991 г.)
Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Самастойныя грашовыя сродкі Рэспублікі Беларусь. Разліковыя білеты Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь узору 1992–1999 гг.
Дэнамінацыя разліковых білетаў Нацыянальнага Банка ў 2000 г. Білеты Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 г.
Памятныя манеты 1996–2006 гг.
 
ЛIТАРАТУРА
Асноўная
Банкноты и монеты Национального банка Республики Беларусь. 1992–2003. – Мн.: Транстэкс, 2003. – 125 с.
Беляков А.С. Нумизматика // Введение в специальные исторические дисциплины. – М.: Изд-во МГУ, 1990. – С. 81–146.
Зварич В.В. Нумизматический словарь. – Львов: Вища школа, 1976. –156 с.
Потин В.М. Введение в нумизматику // Труды Государственного Эрмитажа. – Т. XXVI. – Вып. 6, – Л., 1986. – С. 69–162.
Потин В.М. Монета в быту, обычаях и верованиях Руси X – XVII вв. // Экономика, политика и культура в свете нумизматики. Сб. науч. тр. – Л.: Изд-во Гос. Эрмитажа, 1982. – С. 78–99.
Потин, В.М. Монеты. Клады. Коллекции. Санкт-Петербург: Искусство, 1993. – 303 с.
Рабцевiч В.Н. Нумiзматыка // Археологiя i нумiзматsка Беларусi. – Мн.: БелЭн., 1993. – С. 16–19.
Рябцевич В.Н. Нумизматика Беларуси. – Мн.: Полымя, 1995. – 687 с.
Сотникова М.П. Древнейшие русские монеты X-XI веков – М.: Наука, 1995. – 193 с.
Спасский И.Г. Русская монетная система. – Л.: Аврора, 1970. – 256 с.
Фенглер Х. Словарь нумизмата. – М.: Радио и связь, 1982. – 328 с.
 
Дадатковая
Колобова И.Н. Клад 1918 г. из дер. Черневичи. // Материалы VI Международной научной нумизматической конференции. – Варшава, 2004. С. 145–148.
Колобова И.Н. Pынкавыя кошты ў Mагілеве другой паловы XVII – 70-х гг. XVIII стст. // Гiсторыя Mагілева:мiнулае i сучаснасць. Зборнiк навуковых прац удзельнiкаў Трэццяй Miжнароднай навуковай канферэнцыі: «Гiсторыя Mагілева: мiнулае i сучаснасць». Магiлёў, 22-23 траўня 2003 г. – Магiлёў, 2003. – Ч. 1. – С. 76–84.
Маршак М.Б. Наполеоновские подделки русских ассигнаций. // Труды Государственного Эрмитажа. – Т. XXVI. – Вып. 6, – Л., 1986. – С. 50–64.
Мельникова А.C. Булат и злато. – М.: Молодая гвардия, 1990. – 206 с.
Рябцевич В.Н. Денежные депозиты Полоцкой земли конца X – начала XIV вв. // Гісторыка-Археалагічны зборнік. – 2000. – № 15. – С. 67–78.
Рябцевич В.Н. Фальсификация шиллингов Ливонского ордена в конце XV – середине XVI в. // Труды Государственного исторического музея. – 2002. – С. 170–187.
Сотникова М.П. Тысячелетие древнейших русских монет. – Л.: Искусство, 1983. – 239 с.
Спасский И.Г. Золото Владимира Святославича. // Экономика, политика и культура в свете нумизматики. Сб. науч. тр. – Л.: Изд-во Гос. Эрмитажа, 1982. – С. 5–47.
Северова М.П. Подделки русских монет X–XI вв. // Экономика, политика и культура в свете нумизматики. Сб. науч. тр. – Л.: Изд-во Гос. Эрмитажа, 1982. – С. 4–21.
Уздеников В.В. Монеты России XVIII – начала XX века. – М.: Мир Отечества, 1994. – 207 с.
 
Пытанні па курсу “Нумізматыка”
1.Нумiзматыка – спецыяльная гістарычная дысцыпліна.
2.Тавар i грошы.
3.Функцыі грошай.
4.Уласцівасці тавара.
5.Манета. Знешнія і матэрыяльныя характарыстыкі.
6.Скарбы – помнікі гісторыі і культуры Беларусі.
7.Перыядызацыя гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі.
8.Антычныя манеты на тэрыторыi Беларусi.
9.Перыяд куфiчнага дырхама.
10.Пярыяд заходнееўрапейскага дэнарыя.
12.Безманетны перыяд.
13.Перыяд пражскага гроша.
14.Грашовае абарачэнне ў канцы XV – cяр.XVII стст.
15.Грашовае абарачэнне ў 2-й пал. XVII – XVIII стст.
16.Грашовае абарачэнне ў канцы XVIII – люты 1917 г.
17.Грашовае абарачэнне (XI.1917 – 1991 гг.).
18.Грашовае абарачэнне Рэспублікі Беларусь (з 1991).